?

Log in

No account? Create an account

Январь, 24, 2003

Колькі ж можна адцягваць? Калі ўжо была тая літургія беларуская, а я ўсё на валах еду. Замест таго, каб паразважаць па слядох першых уражаньняў і думак.
А ўражанне галоўнае такое: ўласна які сэнс пераклада? - каб служба стала бліжэй да народа, ці каб лічылася, што ў праваслаўнай царкве ёсьць нешта па беларуску хоць раз на тыдзень... Калі гэта другое.. то, зразумела, гэта ня царкоўная мэта, а забаўка для сьвядомых беларусаў... якім гэта навогул нічога, акрамя душэўнага задавальненьня не дае. А ў царкве кожны крок павінен матывавацца толькі адным - скарачэньнем шляха да Бога і да Выратаваньня.
Застаецца толькі першая мэта, якую можна лічыць апраўданай у гэтым сэнсе. Але хоць неяк ці дасягаецца яна? Ці больш зразумелая такая служба народу? Ці чуе чалавек нешта тое, што было зачынена яму ў варыянце царкоўна-славянскім?
Вось тут мы і пачынаем разумець.. што пераклад на больш зразумелую мову толькі падкрэслівае тое, што мы па сутнасьці звыкліся з разуменьнем малітвы як заклёну.. І вось гэта зразумела: незразумелае гучанне, як мы чакаем, павінна нешта адкрыць новае.. Прыслухаемся.... І пачынаеш нарэшце разумець... што нічога не разумееш.
А разумееш толькі то, што.. чагосьці не хапае.. таго, чаго няма і у беларускім перакладзе. Няма сувязі, няма асэнсаваньня самой сутнасьці таго, што робіцца.... Нешта робіцца, але за іканастасам.. зразумелае толькі тым хто"служыць". А нам "прыхажанам" толькі застаецца
"малітвенна" спачуваць - яны ведаюць, што робяць, а мы "людзі маленькія".
Стойце.. А ці ня ўсе хрысьцяне ёсьць святы народ, якому адкрыт Бог прама у сэрца? Ці не павінны кожны быць сьвядомым сьведкам таго, што адбываецца у "сьвятая сьвятых", бо гэта пра нас агалошвае сьвятар у канцы службы:" Сьвятая - сьвятым!"
Такім чынам, пераклад стаў ня сродкам разуменьня самой службы, а сродкам асэнсаваньня неадкладнага кроку - пераклада ўсяго таго, што даступна цяпер толькі сьвятару, каб гэта стала даступна кожнаму верніку. Вось тады і можна будзе казаць.. што служба ня толькі стала бліжэй.. яна адкрылася людзям...
Сьвята Хрышчэньня гэта яскравае сьведчаньне таго, што мы, праваслаўныя, жахлівыя снобы.. нягледзячы на ўвесь наш “прасьцецкі” выгляд.
Хто яны, гэныя людзі, што прыцягнуліся да нас за вадзічкай? Неразумныя “захажане”...
Грошы давайце.. мы за вас памолімся.. хоць прападаць вам усё роўна... А пакуль пацешцеся нашай вадзічкай... Бо мы добрыя... Паахвяравалі сваім сьвятам - усё вам гэта арганізавалі.. Эх вы, недастойныя...

Последний месяц

Сентябрь 2017
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Метки

Разработано LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek