?

Log in

No account? Create an account

Февраль, 9, 2003

Нядзельнае Эвангельле

1 Потым Ісус увайшоў у Ерыхон і праходзіў празь яго.
2 І вось, нехта на імя Закхей, начальнік мытнікаў і чалавек багаты,
3 стараўся ўбачыць Ісуса, хто Ён, але ня мог з-за людзей, бо малога быў росту;
4 і забегшы наперад, залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Яму выпадала праходзіць міма яе.
5 Ісус, калі прыйшоў на гэтае месца, зірнуўшы, угледзеў яго і сказаў яму: Закхей! сыдзі хутчэй, бо сёньня трэба мне быць у цябе ў доме.
6 І ён пасьпешна сышоў і прыняў Яго з радасьцю.
7 І ўсе, бачачы тое, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў да грэшнага чалавека.
8 А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палавіну маёмасьці маёй я аддам убогім і, калі каго чым пакрыўдзіў, аддам учатыракроць.
9 Ісус сказаў яму: сёньня прыйшло збавеньне дому гэтаму, бо і ён сын Абрагамаў;
10 бо Сын Чалавечы прыйшоў зыскаць і выратаваць тое, што загінула.
(Лук 19, 1-10)


Згадваецца, як у Ерыхон уваходзіў іншы чалавек, але таксама Ісус. Ён уваходзіў пад гукі трубаў. З войскам. Цяпер жа Сам Гасподзь пад імем Ісус ідзе, каб заваяваць народ дзеля Бога. Каб выратаваць яго. І ў наш час ён ідзе ў сьвет, каб выратаваць хаця б каго. Пад імем Царква. І народ, які пакуль што цікавіцца.. пакуль ня вельмі гатоў, але ўжо на шляху - ён ахвяруе чымсьці. Бо ня так проста было Закхею, чалавеку багатаму, залезьці на дрэва. І сьвет таксама нечым ахвяруе, звяртаючы ўвагу на Царкву як пасланьніцу Нябёсаў. Вы ад Нябёсаў? Дык пакажэце, што гэта так.. І сьвет непазбежна запытае з Царквы за гэтую ахвяру, за тое, што яна парушала спакой і лад сьвету, змусіла лезьці на дрэва, глядзець, цікавіцца... Ці здолее Царква адпавядаць гэтаму інтарэсу? Калі не, то сучасны Закхей можа адказаць так, як ужо адказаў у 1917 годзе...
Нездарма так цяпер супалі дзень згадваньня навамучанікаў і нядзеля аб Закхеі.
Мы жадаем, каб сьвет пайшоў за намі. Дык будзьма ня проста клікаць “абы пайшлі”. А клікаць так, каб адпавядаць таму, да чаго мы заклікаем... Бо можа аказацца, што іншае будзе яшчэ горш за першае...

9 фев, 2003

Вельмі цікава напісана burbalka'й пра апошнюю падзею на нашым праваслаўным двары)
Пра нейкі чарговы збр.. прабачце з'езд ..эээ .. праваслаўнай.. гэтай.. можна сказаць.. моладзі...
УМінску быў такі.
Глядзіце тут...

Последний месяц

Сентябрь 2017
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Метки

Разработано LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek