?

Log in

No account? Create an account

Февраль, 15, 2003

СТРЭЧАНЬНЕ ГАСПОДНЯЕ

Віншую ўсех хрысьціян, якія трымаюцца старога стылю, з вялікім сьвятам Стрэчаннья Гасподняга!

СТРЭЧАНЬНЕ, 18 ст.
Паводле Лукаша 2
22 А калі споўніліся дні ачышчэньня іхняга паводле закона Майсеевага, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб явіць Госпаду,
23 як прадпісана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіцятка мужчынскага полу, якое размыкае ўлоньне, было прысьвечана Госпаду;
24 і каб прынесьлі ў ахвяру, паводле сказанага ў законе Гасподнім, дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя.
25 Тады быў у Ерусаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў муж праведны і пабожны, чакаў суцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім.
26 Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга.
27 І прыйшоў ён па натхненьні ў храм. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад,
28 ён узяў Яго на рукі, праславіў Бога і сказаў:
29 сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам;
30 бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё,
31 якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў,
32 сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
33 А Язэп і Маці Ягоная дзівавалі ад сказанага пра Яго.
34 І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, Маці Ягонай: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і на ўзвышэньне многіх у Ізраілі і на азнаку нязгодаў, -
35 і Табе Самой зброя пратне душу, - каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў.
36 І была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілава, з роду Асіравага, якая дажыла да глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў,
37 удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, постам і малітваю служачы Богу дзень і ноч.
38 І яна, у тую самую гадзіну падышоўшы, славіла Госпада і казала пра Яго ўсім, хто чакаў ратунку ў Ерусаліме.
39 І калі яны зрабілі ўсё паводле закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт.
40 А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім.




Гэта адно з самых сьветлых і адначасова супярэчлівых сьвятаў праваслаўнай царквы.
Перш за ўсё, няма адназначнага меркаваньня, якое ж гэта сьвята - гасподскае ці багародзічнае. Хто у цзнтры - Божая Маці, якая прыйшла ў храм дзеля ачышчэньня ці Гасподзь, якога ўздымае і аб якім адназначнае меркаваньне Сымон? У службе ёсьць элемэнты як гасподскага, так і багародзічнага сьвятаў.
І вось у самом сэнсе... Тэма сьвята - Сустрэча. Сустрэча Бога і чалавека. Сустрэча чалавека з чалавекам на вышіні духоўнага ўзросту...
І разам - тэма сустрэчы як варажбы, "дурнога вока", супраць якога асвяшчоныя сьвечы і вада. Забабоны. Двувер'е, якое чорнай плямай ляжыць і не змываецца з гтстарычнага праваслаўя... У кніжцы дзеля сьвятароў пачатку 20-га стагодзя сказана адназнасна - асвяшчэньне сьвеч - гэта забабон, які трэба пераадольваь... У пачатку 21-га стагодзя - гэта прыстойны царкоўны чын, які надрукаваны у афіцыйным Трэбніку...
Нам цяпер ня столькі патрэбна Сустрэча, сколькі забарона ад сустрэчы... Гэта малітва супраць таго, гэта супраць гэтага... Гэты сьвяты дапамагае у гэтай справе, той у цяжкай хваробе...
Сёньня адзін хлопчык, які дапамагае ў алтары, на маё пытаньне, чым ён заняты, мне адказаў: "Я малюся..." Я здівіўся, бо мне падавалася, што ён проста ня ведае, куды сябе падзяваць.. "А што гэта - малітва?" - я яго запытаў... Спачатку ён зусім не зразумеў пытаньня.. а поты сказаў, што гэта "Багародзіце Дева...", "Ойча наш..." Больш сказаць нічога ня здолеў... Хаця маці яго самая-самая "вацеркаўленая"...
Вось як яўна выпадае з нашай увагі простая ісціна, што малітва - гэта перш за ўсё СУСТРЭЧА... І наогуле... Сустрача пачатак і канец таго ўсяго, што завецца мэтай і сэнсам жыцьця...

Чытайце таксама

Последний месяц

Сентябрь 2017
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Метки

Разработано LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek