?

Log in

No account? Create an account

Февраль, 19, 2003

Паводле Лукаша 18
9 Сказаў таксама да некаторых, якія былі ўпэўненыя ў сабе, што яны праведныя, і прыніжалі іншых, наступную прытчу:
10 два чалавекі ўвайшлі ў храм памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік.
11 Фарысэй, стаўшы, маліўся сам сабе так: Божа! дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, крыўдзіцелі, блудадзеі, альбо як гэты мытнік:
12 пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю.
13 А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вочы да неба; але, б'ючы сябе ў грудзі, казаў: Божа! будзь міласэрны да мяне, грэшніка!
14 Кажу вам, што гэты пайшоў у дом свой апраўданы болей, чым той: бо кожны, хто ўзьвялічвае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца.


Звычайна дастаецца нашаму беднаму фарысею... Нават у самой службе ён к як толькі не клянецца. А вось што бачым у Эвангельлі: "гэты пайшоў у дом свой апраўданы болей, чым той"... Гэта кажа нам, што не такі ўжо прапашчы гэты фарысей..
Тым больш, што за гэтым прама напісана: "кожны, хто ўзьвялічвае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца"....
А вазвысіцца магчыма ня толькі праз самадавольства зробленнымі "у імя Божае" справамі, але і нават пакаяньнем... Бо цяпер, калі ўжо ўсе ведаюць гэту прытчу, гэта так проста:"Вось я.. нічого не зрабіў добрага... але я ж не тыя вон фарысеі, што нейція запаветывыконваюць... пагарджаюцца гэтым... а я лепш за іх... бо няма мне чым пагарджацца.. я каюсь! Вось! і таму я мытарь, лепшвй за вас!"
Фарысейства мытаря... Яно так утульна дзеля нас... Вядома ж - рабіць ня трэба нічога.. бей сябе іў грудзі... Ці ня так глядзіць, бывае, прваслаўны на пратэстанта? "Вось яны якія добрыя... ва ўсім... ну нічога... у нас затое.невядомае ім па ўзроўню пакаяньне.."
І яшчэ. Будзем памятаць, што і мытар, і фарысей кожны са сваім апраўданьнем "пайшлі ў дом свой"... А там што? Можа той, хто быў меньш апраўданы, павялічыць сваё апраўданьне ў шмат разоў больш, чым той, хто выйшаў із царквы з большым патэнцыялам... Бо пакаяньне менавіта само патрабуе спраў. І калі іх няма, няма і апраўданьня, сколькі ня бей сябе у грудзі...

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА

Последний месяц

Сентябрь 2017
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Метки

Разработано LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek