?

Log in

No account? Create an account

Апрель, 9, 2003

Вось такое пакаяньне

Калісьці я пачаў свой сайт "Дневник священника" з павядамленья аб зыходзе сьвятара Аляксандра Жывіцы у РПЦЗ.
І вось праз тры гады ён вярнуўся. Перад пачаткам нядзельнай усяночнай ён пакаяўся і зараз зноў у некалі праклятай ім царкве.
Бывае, зразумела... Чалавек шукае, памыляеца, знаходзіць...
Але ў сьвятара, як вядома, ёсць яшчэ і духоўныя чады.
Тут аднойчы hgr казаў, што, быцам на жаль, часьцей атрымліваецца так, што за духоўным айцом, пераходзячым у іншую юрысдыкцыю, ня вельмі рашуча ідуць ягоныя чады. Бывае і так, што ён застаецца амаль адзін у сваім выбары. Можа гэта і дрэнна у нейкіх выпадках, але, па-першае, сьлепа паследуючыя за пастырам чада гэта яўны прызнак младастарчаства, па-другое, бываезразумела, што пастыр памыляцца. І вось ён каецца ў сваёй памылцы, і, падаецца, вельмі павінен узрадавацца, калі зноў сустрэне свае стада, якое не хісталася разам з ім і пазбегла гэтай памылкі...
Дзіўна, але чамусьці гэта бывае і не зусім так. Вось і цяпер такое. Аляксандар Жывіца пакаяўся і прызнаў такім чынам, што памыляўся. Але крыўдзецца і нават не жадае размаўляць з тымі з яго былых чад, якія не падзялілі з ім яго памылкі. Быцам бы яны "здрадзілі" яму. Ну што тут скажаш? Выснова толькі адна - хістацца нельга, але хістаньне з генераьнай лініяй партыі нават патрэбна!

Последний месяц

Сентябрь 2017
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Метки

Разработано LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek