?

Log in

No account? Create an account

Май, 27, 2003

Калісьці мне здавалася, што экклезіялёгія гэта вельмі важна і цікава, што недзе тут захаваны адказы на галоўныя пытаньні сучаснага царкоўнага жыцьця... Але цяпер я пачынаю разумець, што на самой справе гэта вялікая і і небяспечная пастка.... Гэта як бясконцая будоўля у савецкім штылі, калі ніхто ўжо не памятае дзеля чаго ўсё пачало будавацца, але кожны мудра разважае, як правільна класьці цэглю і дзе яна была пакладзена ня так... Гэта ж так цікава і доўга можна ўваходзіць у дэталі... І кожнаму, хто слухае, павінна быць панятна, што вось яны, спецыялісты... не дарма лапшу жуюць... маюць вялікае дачыненьне да "Вялікай Будоўлі"... А Ён... дзеля Каго гэта планавалася ўсё, даўно ўжо пасяліўся ў халугах... і робіць Сваю Вялікую Справу, нават і ня гледзячы ў бок спецыялістаў-будаўнікоў... Хаця можа ім гэта і патрэбна.. Спакайней неяк...

27 май, 2003

Паглядзеўся ў люстэрка - ці можа я вельмі так падобны на агента, што ўмяне ўсё жыцьцё перасьледуе гэта падазрэньне? Быў ўжо і агентам КДБ, і масонтва, і баптызму, і нацыяналізму , і маскалізму... і вось нават ужо агент мітрапалічага піярізму... ды яшчэ такога, што ніводнаму мітрапаліту не датумкаць))
І галоўнае.. ніхто грошы не плоціціць за шчырую працу... Вось кажу сёньня жонцы:"Ведаеш.. а я працую на мітрапалічы піяр..." - "Дык вось чаму цябе жадае бачыць мітрапаліт! Ен хоча табе грошы выплаціць..Бо за піяр вялікія грошы звычайна атрымліваюць... А нам як раз няма на што на поўдзень паехаць"

Последний месяц

Сентябрь 2017
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Метки

Разработано LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek