?

Log in

No account? Create an account

Октябрь, 23, 2003

Вячэрняе набажэнства

Зараз галоўная афіцыйная падзея у Беларускай Праваслаўнай Царкве - 25-годзе служэньня мітрапаліта Філарэта ў Беларусі. Калі ён прыйшоў, гэта была адзіная епархія, і ён называўся мітрапаліт Мінскі і Беларускі. Ен прыйшоў у краіну, якую планавалі зрабіць узорна-атэісітычнай. Зачыняліся храмы, не давалі паступаць у семінарыю моладзі. Чакалі, что вось старыя памруць - і гамон Царкве... І вось, толькі ён прыйшоў, пайшлі хіратоніі , на якія мы яшчэ нядаўна глядзелі, як на дзіва. А тут - амаль кожную нядзелю, а то і дыяканская і іерэйская ў адзін дзень... Потым з адной епархіі вырас Экзархат, фактычна самастойная царква, якая зараз і называецца афіцыйна - Беларуская Праваслаўная Царква. Мітрапаліт падзяліўся сваёй уладай зь яшчэ 9-цю япіскапамі.
І вось сёньня ўвечары, згодна з праграмай урачыстасьцяў, кожны з гэтых япіскапаў служыў на адным з менскіх прыходаў. Нам "дастаўся" епіскап Навгрудскі і Лідскі Гурый.
Так атрымалася, што я быў настроены да яго даволі крытычна. Чакаў такога нібыта "калгасніка", якому не падабаюцца вумныя сьвятары, і якіх ён адсылае падалей на бедныя прыходы... І вось нечакана ён пакінуў даволі прыемнае ўражаньне . Па-першае, як сказаў айцец Віктар, "проста веруючы епіскап". І праўда... Гэта адчуваецца ў яго простай немаляванай малітве, адсутнасьці нават цені пагарды ад свайго становішча. У пропаведзі ён казаў як быццам пра мітрапаліта, але гэта нейк арганічна перайшло на тэму Хрыста і Ягонай Ахвяры. І не чакайце, што мітрапаліт параўноўваўся з Хрыстом. Не... З добрамудрым разбойнікам). Даволі нечаканы абарот. І казаў пра тое, што мітрапаліт рызыкуе сваёй душой і сваім выратаваньнем, бо шмат чаго прыходзіцца рабіць не зузім адназначнага. Таму - "давйце ўсе маліцца аб ягоным выратаваньні".
Працяг быў за вячэрай. Ну што там бывае, кожны ведае, хто быў на такіх бяседах з архіярэем. Тосты, пажаданьні, будзённыя пытаньні. Епіскап Гурый, які рашуча адмовіўся ад моцных напояў, піў толькі слабае віно, ды яшчэ з кілішака. Нават учацьвярох мы не адалелі і бутылькі. Можа, гэта ўжо занадта лішнія падрабязнасьці, але для мяне гэта не апошняя рыса ў характары.
І потым зноў ён нечакана перайшоў на тэму малітвы і сэнса літургіі. Еўхарыстыя ім была растлумачана проста і зразумела кожнаму, але без усякай прафанацыі. Як быцам нічога новага, але бачна, што гэта не з кніжкі.
Паразмаўлялі. Уважліва слухае, прымае з цікавасьцю тое, што кажа саразмоўнік. Не заўсёды так бывае. Часта ўсім сваім выразам "афіцыйнае ліцо" паказвае - "што вы мне кажыце, я за вас шмат больш ведаю і разумею, вы лепш мяне і паслухайце".
Добра і проста развіталіся. Цёпла было на душы. Прыемны бацюшка.. нейк і ня скажаш "уладыка"...

Последний месяц

Сентябрь 2017
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Метки

Разработано LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek