пресвитер Александр (priestal) wrote,
пресвитер Александр
priestal

ЦІ ГЭТА НЯ ЗНАК?

У Беларусі з тыдзень таму прайшла знакавая акцыя ўладаў супраць праваслаўнае царквы. За дзень-два ў царкоўных шапіках было сканфіскавана вырабаў са срэбра (крыжыкі, мэдалёны, ланцужкі) на суму блізу 200 мільёнаў рублёў. Акцыя сталася нечаканай ня толькі для мітрапаліта, але і для камітэта па справах рэлігіяў - ня выратавала нават хадайніцтва гэтай дзяржаўнай інстанцыі.
Справа ў тым, што фармальна ўсё законна - апэрацыі з каштоўнымі мэталамі дазволеныя толькі паводле адмысловай ліцэнзіі. Але раней наяўнасьць у царкоўных шапіках культавых вырабаў са срэбра не выклікала падобнай рэакцыі.
Дзіўным чынам гэтая акцыя нагадвае пачатак пасьлярэвалюцыйных ганеньняў на царкву - там таксама была канфіскацыя каштоўнасьцяў. І апраўданьне было законнае - для выратаваньня галодных. Там напрошваецца пытаньне - а ці не пачатак гэта новага вітка.
Тое, што гэта была ня столькі законьніцкая, а хутчэй, акцыя запужваньня, можна меркаваць па тым, што прэтэнхіі былі прад'яўленыя толькі з нагоды срэбра. Хаця, калі ўжо на тое пайшло, увесь гандаль і ўсе фінансавыя справы ў храмах вядуцца амаль паўсюдна з грубым парушэньнем усталяваных законам правілаў. Аднак на ўсё гэта раней глядзелі скрозь пальцы. Вось толькі колькі год таму прайшла таксама нечаканая кампанія - падаткавая інспэкцыя запатрабавала ўсталяваньня касавых апаратаў у царкоўных шапіках. Але ўсё хутка было вырашанае ўмяшальніцтвам старшыні камітэта па справах рэлігіяў (навогул, неяк ўсё гэта нагадвае выдомую гульню ў "добрага" і "злога" сьледчых). І вось зноўку. Як бачна, вырашылі яшчэ раз нагадаць, што пальцы можна пашырыць і нават прыбраць. Засталося толькі грамадзтва маральна падрыхтаваць.
Вось такі ў нас плён канкардату.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 8 comments