?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ЦІ ГЭТА НЯ ЗНАК?

У Беларусі з тыдзень таму прайшла знакавая акцыя ўладаў супраць праваслаўнае царквы. За дзень-два ў царкоўных шапіках было сканфіскавана вырабаў са срэбра (крыжыкі, мэдалёны, ланцужкі) на суму блізу 200 мільёнаў рублёў. Акцыя сталася нечаканай ня толькі для мітрапаліта, але і для камітэта па справах рэлігіяў - ня выратавала нават хадайніцтва гэтай дзяржаўнай інстанцыі.
Справа ў тым, што фармальна ўсё законна - апэрацыі з каштоўнымі мэталамі дазволеныя толькі паводле адмысловай ліцэнзіі. Але раней наяўнасьць у царкоўных шапіках культавых вырабаў са срэбра не выклікала падобнай рэакцыі.
Дзіўным чынам гэтая акцыя нагадвае пачатак пасьлярэвалюцыйных ганеньняў на царкву - там таксама была канфіскацыя каштоўнасьцяў. І апраўданьне было законнае - для выратаваньня галодных. Там напрошваецца пытаньне - а ці не пачатак гэта новага вітка.
Тое, што гэта была ня столькі законьніцкая, а хутчэй, акцыя запужваньня, можна меркаваць па тым, што прэтэнхіі былі прад'яўленыя толькі з нагоды срэбра. Хаця, калі ўжо на тое пайшло, увесь гандаль і ўсе фінансавыя справы ў храмах вядуцца амаль паўсюдна з грубым парушэньнем усталяваных законам правілаў. Аднак на ўсё гэта раней глядзелі скрозь пальцы. Вось толькі колькі год таму прайшла таксама нечаканая кампанія - падаткавая інспэкцыя запатрабавала ўсталяваньня касавых апаратаў у царкоўных шапіках. Але ўсё хутка было вырашанае ўмяшальніцтвам старшыні камітэта па справах рэлігіяў (навогул, неяк ўсё гэта нагадвае выдомую гульню ў "добрага" і "злога" сьледчых). І вось зноўку. Як бачна, вырашылі яшчэ раз нагадаць, што пальцы можна пашырыць і нават прыбраць. Засталося толькі грамадзтва маральна падрыхтаваць.
Вось такі ў нас плён канкардату.

Comments

yarik
13 окт, 2003 11:07 (UTC)
Дык я і кажу, што гэта толькі ўражаньне. Мне толькі здаецца, што ў апошнія гады цэрквы РПЦ растуць як грыбы пасьля дажджу, у той час як уіняты ў Менску не маюць ніводага будынку, не кажучы пра БАПЦ.

Гэта напэўна не пра РПЦ нават АГЛ сказаў: “Панастроілі столькі цэркваў, што нават спецыялістаў не хапае”. Напэўна адной маёй сваячцы-кальвіністцы толькі прыбачылась, што ім немагчыма зарэгістраваць сваю грамаду ўжо некалькі гадоў і што яны нават не маюць права даць яб’яву пра свае зборы, бо зьбірацца для адпраўленьня рэлігійных матэр’ялаў трэба знайсьці нежылое памяшканьне, якое ў райвыканкамах проста не даюць арэндаваць, не тлумачачы прычынаў.

Гэты напэўна нейкая памалка ў тым, што маёй кузіне з каталіцкай сям’і выкладаюць у школе “урок Бібліі” на праваслаўны манер, а калі яна не хоча хадзіць на гэты урок, ці адказваць “правільна”, то ёй ставяць незадавальняючыя адзнакі і выклікаюць бацькоў.

І гэта напэўна не на карысьць РПЦ, а нейкай іншай царквы прапануюць у дабраахвотна-прымусовым парадку пералічаваць грошы. І не для РПЦ дадзены ільготы па гандлю тытунем і алкаголем...

Вы маеце рацыю, ойча, гэта проста нейкі незвычайны зьбег абставінаў, якога насамрэч проста няма. Усё гэта нам проста мроіцца...
priestal
13 окт, 2003 14:00 (UTC)
Шаноўны Яраслаў!
Я добра разумею, што Вам так бачыцца. Можа і ёсьць у чымсь рацыя. Але трэба улічваць і тое, што усёж-такі гэта царква большасьці насельніцтва. Якія там яны праваслаўныя на самой справе, гэта іншая рэч, але яны зьвязваюць сябе з гэтай царквой, таму, зразумела, псіхалагічна схіляюцца да яе. Тыя ж багатыя людзі, ці чыноўнікі. Зразумела, што у Польшчы ці Італіі, больш можна чакаць такога схілу да каталіцкай царквы. Іншая справа, што гэты ухіл выкарыстоўваецца часта не ў лепшым накірунку. Ці не выкарыстоўваецца зусім. Проста па такой застойнай касерватыўнасьці)

Дык я і кажу, што гэта толькі ўражаньне. Мне толькі здаецца, што ў апошнія гады цэрквы РПЦ растуць як грыбы пасьля дажджу, у той час як уіняты ў Менску не маюць ніводага будынку, не кажучы пра БАПЦ.

Гэта зразумела. Па той прычыне, што сказана вышэй. Наконт БАПЦ гатоў пагадзіцца - забараняць яе ня трэба, хаця я упэўнены, што папулярнасьці яна мець ня будзе.

Гэта напэўна не пра РПЦ нават АГЛ сказаў: “Панастроілі столькі цэркваў, што нават спецыялістаў не хапае”.

А Вы нават на бок АГЛа рады перакінуцца, толькі б супраць праваслаўя? А ці ня сьведчаць гэтыя словы АГЛ пра тое, як ён "любіць" праваслаўе на самой справе? І якія можна чакаць умовы ад яго і ад гэтай дзяржавы?

Напэўна адной маёй сваячцы-кальвіністцы толькі прыбачылась, што ім немагчыма зарэгістраваць сваю грамаду ўжо некалькі гадоў і што яны нават не маюць права даць яб’яву пра свае зборы, бо зьбірацца для адпраўленьня рэлігійных матэр’ялаў трэба знайсьці нежылое памяшканьне, якое ў райвыканкамах проста не даюць арэндаваць, не тлумачачы прычынаў.

Пажадана, каб гэты факт быў падтверджаны фактамі.

Гэты напэўна нейкая памалка ў тым, што маёй кузіне з каталіцкай сям’і выкладаюць у школе “урок Бібліі” на праваслаўны манер, а калі яна не хоча хадзіць на гэты урок, ці адказваць “правільна”, то ёй ставяць незадавальняючыя адзнакі і выклікаюць бацькоў.

Таксама. Я ня ведаю, каб у нас у школе дзесьці у якасьці абавязковага урока быў нейкі "урок Бібліі" хоць на які манер.. Дзе такое ёсьць? Я нават сам схажу паглядзець)

І гэта напэўна не на карысьць РПЦ, а нейкай іншай царквы прапануюць у дабраахвотна-прымусовым парадку пералічаваць грошы. І не для РПЦ дадзены ільготы па гандлю тытунем і алкаголем...

У дабравольна -прымусовым парадку зьбіралі на "Дом міласэрднасьці". Але дзяржава захавала гэта як сваю долю і адпаведна выкарыстоўвае. А ільгот гэтых даўно няма. Гэта быў толькі эпізод, Ня вельмі прыемны, але, на шчасьце, даволі кароткі. Але так гэта і засталася казырнай картай у піары супраць праваслаўнай царквы.

Последний месяц

Сентябрь 2017
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Метки

Содержание страницы

Разработано LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek